Ордэн Францыска Скарыны

Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца грамадзяне, арганізацыі, іх калектывы:
Ордэн Францыска Скарыны
  • за значныя поспехi ў галiне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаваннi гiсторыi Беларусi, дасягненнi ў галiне нацыянальнай мовы, лiтаратуры, мастацтва, кнiгавыдання, культурна-асветнай дзейнасцi, а таксама ў прапагандзе культурнай спадчыны беларускага народа;
  • за асаблiвыя заслугi і дасягненні ў гуманiтарнай, дабрачыннай дзейнасцi, у справе абароны чалавечай годнасцi i правоў грамадзян, за мiласэрнасць i iншыя высакародныя ўчынкi.

Ордэн Францыска Скарыны носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Пашаны.

Пры ўзнагароджанні ордэнам Францыска Скарыны арганізацыі, яе калектыву кіраўніком арганізацыі вызначаецца месца размяшчэння (дэманстрацыі) ордэна Францыска Скарыны, якое адпавядае яго высокаму значэнню, забяспечвае захаванасць і магчымасць азнаямлення з ім.