Ордэн "За ўмацаванне міру і дружбы"
Ордэн “За ўмацаванне міру і дружбы” з’яўляецца вышэйшым выказваннем прызнання заслуг замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
Ордэнам “За ўмацаванне міру і дружбы” ўзнагароджваюцца кіраўнікі замежных дзяржаў, асобы, якія займаюць вышэйшыя пасады ў дзяржаўных органах замежных краін, а таксама выдатныя палітычныя і грамадскія дзеячы:
- за выключныя заслугі ва ўмацаванні двухбаковых адносін з Рэспублікай Беларусь, аказанне ўсямернага садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці і працвітанні;
- за вялікі асабісты ўклад ва ўстанаўленне дружбы і эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, інтэграцыю Рэспублікі Беларусь у міжнародныя структуры;
- у знак удзячнасці за актыўную міратворчую дзейнасць, гарманізацыю міжнацыянальных адносін, спонсарскую дзейнасць і правядзенне значных гуманітарных мерапрыемстваў на карысць чалавецтва, яднання і згоды ў сусветнай супольнасці.
Ордэн “За ўмацаванне міру і дружбы” носіцца на ордэнскім ланцугу.