Ордэн "За службу Радзiме"
Ордэн “За службу Радзiме” мае тры ступенi:
- ордэн “За службу Радзiме” I ступенi;
- ордэн “За службу Радзiме” II ступенi;
- ордэн “За службу Радзiме” III ступенi.
Вышэйшай ступенню ордэна “За службу Радзiме” з’яўляецца I ступень.
Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам “За службу Радзiме” III, II i I ступенi.
- за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, дасягненне высокай баявой вывучкі падпарадкаваных воінскіх часцей (падраздзяленняў), злучэнняў, арганізацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў;
- за падтрыманне высокай баявой гатоўнасцi войскаў, забеспячэнне абараназдольнасцi Рэспублiкi Беларусь;
- за адвагу i самаадданасць, праяўленыя пры выкананнi воiнскага абавязку;
- за асаблiвыя заслугi ва ўмацаваннi дзяржаўнай бяспекi, ахове дзяржаўнай граніцы i барацьбе са злачыннасцю;
- за iншыя заслугi перад Радзiмай.
Асобы, раней узнагароджаныя ордэнам “За службу Радзiме ва Узброеных Сiлах СССР”, прадстаўляюцца да ўзнагароджання ордэнам “За службу Радзiме” чарговай ступенi.
Ордэн “За службу Радзiме” носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля ордэна Працоўнай Славы.
Пры ўзнагароджанні ордэнам "За службу Радзіме" ваенізаванай арганізацыі, воінскай часці (падраздзялення), злучэння, арганізацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, іх калектываў камандзірам (кіраўніком) ваенізаванай арганізацыі, воінскай часці (падраздзялення) злучэння, арганізацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў вызначаецца месца размяшчэння (дэманстрацыі) ордэна "За службу Радзіме", якое адпавядае яго высокаму значэнню, забяспечвае захаванасць і магчымасць азнаямлення з ім.