Ордэн Мацi
Ордэнам Мацi ўзнагароджваюцца жанчыны - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якiя нарадзiлi i (або) выхавалi пяць i больш дзяцей ‒ грамадзян Рэспублікі Беларусь, валодаюць высокімі маральнымі якасцямі і адказнасцю ў выхаванні і доглядзе дзяцей, клопаце пра іх здароўе, развіцці, навучанні, падрыхтоўцы да грамадска карыснай працы, прывіцці ім культуры і павагі да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый Беларусі.
Узнагароджанне ордэнам Мацi праводзiцца пры дасягненнi пятым дзiцем узросту аднаго года i пры наяўнасцi ў жывых астатнiх дзяцей гэтай мацi.
Ордэн Мацi носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца над iмi.