Ордэн Пашаны
Ордэнам Пашаны ўзнагароджваюцца грамадзяне, арганізацыі, іх калектывы:
- за вялiкiя дасягненнi ў вытворчай, навукова-даследчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, спартыўнай, грамадскай i iншай дзейнасцi;
- за высокiя вытворчыя паказчыкi ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, сувязi, гандлi, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, бытавым абслугоўваннi насельнiцтва, на транспарце i ў iншых галiнах працоўнай дзейнасцi;
- за значныя поспехi ў медыцынскiм абслугоўваннi насельнiцтва, навучаннi, выхаваннi дзяцей і моладзі, падрыхтоўцы iх да працы;
- за дасягненне высокай прадукцыйнасцi працы, паляпшэнне якасцi прадукцыi, знiжэнне матэрыяльных i працоўных выдаткаў на яе выраб;
- за ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнiкi, тэхналогii, асаблiва каштоўныя вынаходствы i рацыяналiзатарскiя прапановы;
- за плённую дзяржаўную i грамадскую дзейнасць;
- за заслугi і дасягненні ў развiццi эканамiчных, навукова-тэхнiчных, культурных i iншых сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i iншымi дзяржавамi.
Ордэн Пашаны носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна “За асабiстую мужнасць”.
Пры ўзнагароджанні ордэнам Пашаны арганізацыі, яе калектыву кіраўніком арганізацыі вызначаецца месца размяшчэння (дэманстрацыі) ордэна Пашаны, якое адпавядае яго высокаму значэнню, забяспечвае захаванасць і магчымасць азнаямлення з ім.