Ордэн Воiнскай Славы

Ордэнам Воінскай Славы ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні, арганізацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, іх калектывы:
Ордэн Воiнскай Славы
  • за выключныя заслугi і дасягненні ў кiраваннi войскамi, падтрыманнi iх высокай баявой гатоўнасцi i прафесiйнай вывучкi;
  • за адвагу i самаадданасць, праяўленыя пры абароне Айчыны i яе дзяржаўных iнтарэсаў, выкананнi iншых службовых абавязкаў;
  • за заслугi ва ўмацаваннi баявой садружнасцi i ваеннага супрацоўнiцтва з замежнымі дзяржавамi.

Ордэн Воiнскай Славы носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Айчыны.

Пры ўзнагароджанні ордэнам Воінскай Славы воінскай часці (падраздзялення), злучэння, арганізацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, іх калектываў камандзірам (кіраўніком) воінскай часці (падраздзялення) злучэння, арганізацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў вызначаецца месца размяшчэння (дэманстрацыі) ордэна Воінскай Славы, якое адпавядае яго высокаму значэнню, забяспечвае захаванасць і магчымасць азнаямлення з ім.