Медаль "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку"
Медалём “За адзнаку ў ахове грамадскага парадку” ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, iншыя грамадзяне:
- за асабiстую мужнасць, храбрасць i самаадданасць, праяўленыя пры затрыманнi злачынцаў або лiквiдацыi злачынных груп, ахове жыцця i здароўя людзей;
- за ўмелыя, iнiцыятыўныя i смелыя дзеяннi, якiя садзейнiчалi паспяховаму выкананню падраздзяленнем, нарадам аператыўна-службовых i службова-баявых задач па спыненні злачынных i iншых процізаконных дзеянняў;
- за ўмела арганiзаваныя i ажыццёўленыя дзеяннi па прадухiленні, выяўленні і спыненні злачынстваў, іх усебаковым, поўным, аб’ектыўным і аператыўным расследаванні, а таксама па ажыццяўленні судова-экспертнай дзейнасці;
- за ўмелую арганiзацыю работы i высокую выніковасць дзейнасцi органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў па ахове грамадскага парадку i барацьбе са злачыннасцю;
- за актыўны ўдзел i дапамогу органам унутраных спраў i ўнутраным войскам у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю i iншымi правапарушэннямі.
Медаль “За адзнаку ў ахове грамадскага парадку” носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля “За адзнаку ў воiнскай службе”.