Медаль "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый"
Медалём “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” узнагароджваюцца асобы начальнiцкага i радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне:
- за асабістую мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
- за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ;
- за ўмелую арганiзацыю работы i высокую выніковасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый;
- за актыўны ўдзел і дапамогу органам i падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Медаль “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы”.