Медаль "За бездакорную службу"

Медаль "За бездакорную службу"

Медаль “За бездакорную службу” мае тры ступенi:

  • медаль “За бездакорную службу” I ступенi;
  • медаль “За бездакорную службу” II ступенi;
  • медаль “За бездакорную службу”  III ступенi.

Вышэйшай ступенню медаля “За бездакорную службу” з’яўляецца I ступень.

Узнагароджанне праводзiцца паслядоўна медалём “За бездакорную службу” III, II i I ступенi.

Медалём “За бездакорную службу” ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, службовыя асобы мытных органаў, пракурорскія работнікі, якiя бездакорна праслужылi 10, 15 і 20 каляндарных гадоў адпаведна.

Асобы, узнагароджаныя ведамаснымi медалямi СССР “За бездакорную службу”, прадстаўляюцца да ўзнагароджання медалём “За бездакорную службу” чарговай ступенi.

Медаль “За бездакорную службу” носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля медаля Францыска Скарыны.