Медаль “За адвагу”

Медалём “За адвагу” ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i iншыя грамадзяне за асабiстую мужнасць i адвагу, праяўленыя:
Медаль "За адвагу"
  • у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны i яе дзяржаўных iнтарэсаў;
  • пры выкананнi воiнскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, канстытуцыйных правоў грамадзян.

Медаль “За адвагу” носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi ордэнаў размяшчаецца пасля iх.