Медаль "За працоўныя заслугi"
Медалём “За працоўныя заслугi” ўзнагароджваюцца грамадзяне:
- за значныя дасягненнi ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыi, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельнiцтва, культуры, дзяржаўнай службе i iншых галiнах працоўнай дзейнасцi;
- за карысныя вынаходствы i рацыяналiзатарскiя прапановы;
- за поспехi ў выхаваннi і навучанні дзяцей і моладзі, развiццi фiзiчнай культуры i спорту.
Медаль “За працоўныя заслугi” носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”.