Медаль "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы"
Медалём “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы” ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя органаў пагранічнай службы, а таксама iншыя ваеннаслужачыя i iншыя грамадзяне:
- за мужнасць i самаадданасць, праяўленыя пры затрыманнi парушальнiкаў дзяржаўнай граніцы;
- за подзвiгi i асаблiвыя заслугi ў ахове дзяржаўнай граніцы;
- за ўмелае кiраўнiцтва баявымi дзеяннямi пагранiчнага нарада пры ахове недатыкальнасцi дзяржаўнай граніцы;
- за высокую пiльнасць i iнiцыятыўныя дзеяннi, у вынiку якiх былi затрыманы парушальнiкi дзяржаўнай граніцы;
- за актыўную дапамогу органам пагранiчнай службы ў iх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы.
Медаль “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы” носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля “За адзнаку ў ахове грамадскага парадку”.