Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь

Агульная інфармацыя

Пракуратура Рэспублікі Беларусь – адзіная і цэнтралізаваная сістэма органаў, якія ажыццяўляюць ад імя дзяржавы нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем нарматыўных прававых актаў на тэрыторыі краіны, а таксама ажыццяўляюць іншыя функцыі, устаноўленыя заканадаўчымі актамі.

Задачы і напрамкі дзейнасці пракуратуры

Задачы пракуратуры – забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У гэтых мэтах пракуратура ажыццяўляе нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананнем законаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў міністэрствамі і іншымі падпарадкаванымі Савету Міністраў органамі, мясцовымі прадстаўнічымі і выканаўчымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі;
  • выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковай дзейнасці;
  • выкананнем закона ў час дасудовага вядзення па справе, пры правядзенні папярэдняга следства і дазнання;
  • адпаведнасцю закону судовых пастаноў, а таксама выкананнем заканадаўства пры іх выкананні;
  • выкананнем  заканадаўства пры ажыццяўленні пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура каардынуе праваахоўную дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць і ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, а таксама дзейнасць па прафілактыцы правапарушэнняў.

Пракуратура праводзіць папярэдняе следства ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь

Месцазнаходжанне:

220030, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 22

Афіцыйны сайт:

www.prokuratura.gov.by