Рабочы візіт у Расію
- 6
- 1:37
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Казань, дзе праходзіць саміт БРІКС.
Ля трапа самалёта Прэзідэнта Беларусі сустрэў кіраўнік Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў. Беларускаму лідару паднеслі традыцыйны татарскі пачастунак чак-чак.
Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні XVI саміту БРІКС у фармаце "БРІКС плюс/аўтрыч". Лідары краін абмяркуюць актуальную міжнародную праблематыку, тэму ўмацавання ўзаемадзеяння ў фармаце БРІКС як адной з асноў шматбаковасці, павышэння з'яднанасці сусветнай большасці і хутчэйшага вырашэння існуючых рэгіянальных канфліктаў.
Запланавана таксама шырокая праграма міжнародных кантактаў кіраўніка беларускай дзяржавы. Усяго на форум збяруцца прадстаўнікі кіраўніцтва больш як 40 дзяржаў і міжнародных арганізацый.