Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
- 6
- 2:21
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю.
Адразу пасля прылёту Кіраўнік дзяржавы ля трапа самалёта коратка абмеркаваў некаторыя рабочыя пытанні, якія датычацца беларуска-расійскага супрацоўніцтва, з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым і паслом Беларусі ў Расіі Аляксандрам Рагожнікам. Прэзідэнт, у прыватнасці, пацікавіўся, як асвоіўся на новай пасадзе нядаўна назначаны пасол.
Плануецца, што 8 кастрычніка ў Маскве беларускі лідар прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД.
Парадак дня саміту вельмі шырокі. Чакаецца, што лідары краін Садружнасці разгледзяць пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем бяспекі, сферай высокіх тэхналогій, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным супрацоўніцтвам.
Праграмай рабочага візіту Аляксандра Лукашэнкі таксама запланаваны мерапрыемствы ў рамках нефармальных стасункаў лідараў краін СНД.