ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне"

Тэлеканал СТБ - адзін з трох агульнанацыянальных тэлевізійных каналаў Рэспублікі Беларусь.
ЗАО "Столичное телевидение"

Гісторыя СТБ бярэ пачатак 19 кастрычніка 2000 года - у гэты дзень было зарэгістравана закрытае акцыянернае таварыства "Сталічнае тэлебачанне", і ўжо 1 студзеня 2001 года выйшаў у эфір выпуск сталічных навін.

Сёння карпункты тэлеканала ёсць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, таксама ў кіраванні знаходзіцца канал "РТР-Беларусь". У камандзе працуюць больш як 300 супрацоўнікаў: карэспандэнты, рэдактары, тэлеаператары, відэаінжынеры.

Прыярытэт у вяшчальнай палітыцы - інфармацыйныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы. Вялікую цікавасць гледачоў выклікаюць праекты ў жанры журналісцкіх расследаванняў. Актыўна асвятляюцца і актуальныя моманты жыцця сталіцы Беларусі, а таксама навіны сталічнага рэгіёна. Многія гады не страчвае папулярнасці "народны праект" – "Калі ласка, скардзіцеся". Вяшчанне канала вызначае якасная тэледакументалістыка.

Актыўна развіваецца інтэрнэт-вяшчанне, аб чым сведчыць пастаяннае павелічэнне колькасці анлайн-карыстальнікаў.

СТБ вяшчае ў фармаце высокай дакладнасці HD, на які тэлекампанія перайшла першай у краіне.