Белтэлерадыёкампанія

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь - самы вялікі ў Беларусі дзяржаўны медыяхолдынг.
Белтэлерадыёкампанія

У структуру Белтэлерадыёкампаніі ўваходзяць наступныя тэлеканалы:

  • "Першы інфармацыйны",
  • "Беларусь 1" - інфармацыйная тэматыка,
  • "Беларусь 2" - пазнавальна-забаўляльная тэматыка,
  • "Беларусь 3" - сацыякультурная тэматыка,
  • "Беларусь 4" - рэгіянальныя тэлеканалы, якія выходзяць у пяці абласцях краіны з пазначэннем рэгіёна: Магілёў, Гомель, Віцебск, Гродна, Брэст,
  • "Беларусь 5", "Беларусь 5 інтэрнэт" - спартыўная тэматыка,
  • "НТБ-Беларусь",
  • "Беларусь 24" - міжнародны спадарожнікавы тэлеканал;

пяць радыёпраграм:

  • "Першы нацыянальны канал Беларускага радыё",
  • "Канал "Культура",
  • "Радыёстанцыя "Сталіца",
  • "Радыёстанцыя "Беларусь",
  • "Радыёстанцыя "Радыус-FM".

У сетцы Інтэрнэт медыяхолдынг прадстаўлены афіцыйным сайтам, сайтамі тэле- і радыёпраграм, спартыўным вэб-парталам, акаўнтамі ў сацыяльных сетках, мэсэнджарах, першай і адзінай у краіне спартыўнай інтэрнэт-праграмай "Беларусь 5 інтэрнэт", мае мабільны дадатак.

Кампанія мае вялікі творчы патэнцыял і найноўшую тэхнічную базу, у тым ліку суперсучасныя перасовачныя тэлевізійныя станцыі (ПТС), што дае магчымасць ажыццяўляць аператыўныя якасныя прамыя трансляцыі спартыўных форумаў, у тым ліку міжнароднага ўзроўню, мерапрыемстваў рэспубліканскага маштабу з удзелам Кіраўніка дзяржавы.

Эфір тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі - гэта арыгінальны кантэнт, рэйтынгавыя фарматы, гучныя тэлевізійныя прэм’еры, забаўляльныя і пазнавальныя праграмы, папулярныя серыялы, спартыўныя перадачы, навінкі і шэдэўры кінематографа.

Медыяхолдынг мае багаты вопыт арганізацыі і правядзення міжнародных песенных фестываляў і нацыянальных тэлевізійных конкурсаў, такіх як міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", міжнародны дзіцячы конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" і "Еўрабачанне-2018" у Мінску, нацыянальныя адборы дзіцячага і дарослага "Еўрабачання", нацыянальны конкурс "Тэлевяршыня", радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі", а таксама рэйтынгавых тэлешоу "Фактар BY", "Фактар BY. 60+", "Я ведаю!", "Героі", Добры вечар" і іншых.