Сельская і лясная гаспадарка
Сельская гаспадарка
Сельская гаспадарка - важная галіна эканомікі Рэспублікі Беларусь, якая забяспечвае харчовую бяспеку і экспартны патэнцыял.
Паводле папярэдняй ацэнкі ў 2023 годзе ўклад сельскагаспадарчай вытворчасці ў аб'ём ВУП краіны склаў 6,5%, у галіне працавалі больш за 251 тыс. чалавек.
На 1 студзеня 2024 года ў галіне налічвалася амаль 1,5 тыс. сельскагаспадарчых арганізацый і 3,4 тыс. сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.
Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва ў Беларусі адпавядае ўзроўню развітых краін і па многіх пазіцыях перавышае паказчыкі, дасягнутыя ў краінах СНД. Беларускі харчовы сектар не толькі поўнасцю забяспечвае ўнутраныя патрэбнасці насельніцтва ў прадуктах харчавання, але і з'яўляецца адной з асноўных крыніц атрымання валютнай выручкі.
Галоўным гандлёвым партнёрам Рэспублікі Беларусь у гэтым сектары традыцыйна з'яўляецца Расійская Федэрацыя, пры гэтым актыўна вядзецца работа па дыверсіфікацыі экспарту, што дало магчымасць экспартаваць прадукцыю ў 103 краіны свету, у тым ліку ўсе краіны СНД, краіны ЕС, Азіі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Блізкага Усходу, Афрыкі. У 2023 годзе асвоены новыя знешнія рынкі - Бахрэйн, Самалі, Мексіка, Сенегал.
Яшчэ адзін знакавы паказчык - Беларусь уваходзіць у пяцёрку вядучых вытворцаў ільновалакна. У 2023 годзе яго выраблена 37,2 тыс. т.
Лясная гаспадарка
Па шэрагу ключавых паказчыкаў (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і запас растучай драўніны ў пераліку на аднаго жыхара) краіна ўваходзіць у дзясятку вядучых еўрапейскіх дзяржаў. На кожнага жыхара Беларусі прыпадае амаль 1 га лясных насаджэнняў. Агульная плошча зямель ляснога фонду перасягае 9,7 млн га.
У 2023 годзе толькі ў лясным фондзе Мінлясгаса за кошт сяўбы і пасадкі закладзена амаль 29 тыс. га новых лясоў. Вырошчванне пасадачнага матэрыялу ажыццяўляецца ў 79 пастаянных лясных гадавальніках, а таксама ў чатырох спецыялізаваных цяплічных комплексах, дзе выкарыстоўваецца сучасная тэхналогія вырошчвання пасадачнага матэрыялу з закрытай карнявой сістэмай.
Лясы Беларусі прадстаўлены пераважна хвойнымі насаджэннямі, якія займаюць 57,7% ад агульнай плошчы. Астатнія 43,7% - ліставыя насаджэнні.
За апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі істотна вырасла доля спелых лясоў. Гэта звязана з натуральнымі працэсамі росту лясных насаджэнняў і праводзімай Міністэрствам лясной гаспадаркі палітыкай па рэгуляванні карыстання лесам. З 1994 года доля спелых лясоў павялічылася з 4,7% да 19,6% у 2022 годзе, што прывяло да росту аб'ёмаў нарыхтоўкі драўніны. Так, калі ў 2016 годзе лесагаспадарчымі ўстановамі Мінлясгаса было нарыхтавана каля 20 млн куб.м, то ў 2021 годзе - больш за 26 млн куб.м, амаль палова - механізаваным спосабам. Уся нарыхтаваная драўніна рэалізуецца дрэваапрацоўчым прадпрыемствам краіны.
Так, калі ў 2015 годзе лесагаспадарчымі ўстановамі Мінлясгаса было нарыхтавана 17,2 млн куб.м драўніны, то ў 2023 годзе - каля 21 млн куб.м, амаль палова - механізаваным спосабам. Уся нарыхтаваная драўніна рэалізуецца дрэваапрацоўчым прадпрыемствам краіны.
Лес сёння дае работу больш як 103 тысячам чалавек. Большасць - жыхары сельскай мясцовасці. У 2023 годзе 36,3 тыс. чалавек працавалі ў сістэме Мінлясгаса. Дзякуючы іх штодзённай карпатлівай працы ўзровень лясістасці краіны вырас да рэкордных 40,2%.