Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў

Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў і канструкцый прадстаўлена шырокім пералікам вытворцаў, якія забяспечваюць у поўным аб'ёме патрэбнасць рэспубліканскага будаўнічага комплексу па ўсёй групе будаўнічых матэрыялаў.

За апошнія гады прадпрыемствы, якія выпускаюць будматэрыялы, і прамысловыя базы будаўнічых арганізацый прайшлі карэнную мадэрнізацыю па аснове прымянення найбольш перадавых замежных тэхналогій вытворчасці, што дало магчымасць стварыць вытворчасці па выпуску канкурэнтнай прадукцыі.

Так, у ААТ "Гомельшкло" створаны вытворчасці па выпуску энергазберагальнага, сонцаахоўнага і шматфункцыянальнага шкла; у ААТ "БЕЛГІПС" павялічана вытворчасць традыцыйнай прадукцыі (гіпсакардонных лістоў, пазагрэбневых пліт, сухіх будаўнічых сумесей), створаны вытворчасці па выпуску новых для рэспублікі відаў прадукцыі: прэміксаў і ўспучанага перліту; ААТ "Керамін" і ААТ "Бярозабудматэрыялы" вырабляюць новыя віды керамічнай пліткі з павышанымі фізіка-механічнымі характарыстыкамі; ААТ "Белмедшкло" завяршае арганізацыю вытворчасці медыцынскага шкла; ААТ "Гродзенскі шклозавод" завяршае будаўніцтва новай тэхналагічнай лініі для вытворчасці шклатары.

Мадэрнізацыя дала магчымасць замясціць выкарыстанне імпартных будаўнічых матэрыялаў і канструкцый на ўнутраным рынку.

У 2021 годзе будаўнічых матэрыялаў экспартавана на $740,6 млн.

Цяпер галоўнымі прыярытэтамі галіны з'яўляюцца забеспячэнне поўнай загрузкі тэхналагічных магутнасцей і зніжэнне ўплыву пратэкцыянісцкіх мер на асноўных рынках збыту.