Лёгкая прамысловасць
Лёгкая прамысловасць Рэспублікі Беларусь уключае вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футру. У галіне занята звыш 2 тыс. арганізацый з агульнай колькасцю работнікаў больш за 82 тыс. чалавек.
Буйнейшыя вытворцы і экспарцёры - гэта РУВГП "Аршанскі льнокамбінат", ААТ "Камволь", ААТ "Магатэкс", ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне", ААТ "Віцебскія дываны", ААТ "Стужка", ААТ "Світанак", ААТ "Палессе", СТАА "Контэ Спа", ААТ "Брэсцкі панчошны камбінат", СП ЗАТ "Мілавіца", ААТ "Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка", СТАА "Белвест", ААТ "Камволь", ААТ "Мінскае вытворчае скураное аб'яднанне", ААТ "Світанак", ААТ "Элема".
На працягу апошніх гадоў прадпрыемствы галіны рэгулярна становяцца пераможцамі і лаўрэатамі прафесійных конкурсаў і прэмій - "Лідар спажывецкага рынку", "Лідар года", "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь", Belarus Beauty Awards і іншых.