Дрэваапрацоўка

Рэспубліка Беларусь валодае ўнікальным аднаўляльным рэсурсам. Лясамі пакрыта 40,2% тэрыторыі краіны.

Такія сыравінныя запасы прадвызначаюць і шырокае развіццё дрэваапрацоўчай вытворчасці.

Каля 40 арганізацый, якія вырабляюць шэраг важнейшых таварных пазіцый з драўніны і паперы, уваходзяць у дзяржаўны канцэрн "Беллеспаперапрам", які каардынуе развіццё лесапрамысловага комплексу. Дзейнасць арганізацый канцэрна падзяляецца на тры сектары: дрэваапрацоўка, цэлюлозна-папяровая прамысловасць і вытворчасць мэблі.

Уся прамысловая палітыка лесапрамысловага сектара краіны будуецца на наяўнасці ўласных драўняных рэсурсаў і іх рацыянальным, высокаэфектыўным выкарыстанні. Стратэгічная мэта галіны - перапрацаваць існуючы запас сыравіны на ўласных прадпрыемствах і забяспечыць рэалізацыю прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю.

На сучасным этапе дасягнуць гэтага можна толькі шляхам укаранення новых тэхналогій і стварэння магутных сучасных вытворчасцей.

Практычна ўся наменклатура выпускаемых тавараў з'яўляецца як імпартазамяшчальнай, так і экспартна арыентаванай.

У цэлым асартымент прадукцыі арганізацый канцэрна дзякуючы мадэрнізацыі павялічыўся ў два разы, ён ахоплівае больш як 80 відаў вырабаў.

Увод у эксплуатацыю мадэрнізаваных дрэваапрацоўчых комплексаў значна пашырыў і магчымасці вытворцаў мэблі. За кошт айчынных матэрыялаў - драўняных пліт (ДСП, МДФ) - мэблевыя прадпрыемствы пачалі выпускаць эканамічную і запатрабаваную на рынку мэблю. У Беларусі колькасць вытворцаў мэблі складае амаль 1300.

Прадпрыемствы канцэрна вырабляюць у Беларусі амаль чацвёртую частку мэблі, больш як 70% якой экспартуецца. 

Беларуская мэбля пастаўляецца ў 24 краіны, сярод іх Расійская Федэрацыя, Казахстан, Польшча, Літва, Арменія, Германія, Румынія і іншыя краіны.

Гаворачы пра эканамічны эфект праведзенай мадэрнізацыі, можна адзначыць, што з 2010 па 2021 гады аб'ём вытворчасці мадэрнізаванымі прадпрыемствамі павялічыўся ў супастаўных цэнах у 3 разы. Глыбіня перапрацоўкі сыравіны дасягнула амаль 93% у 2019 годзе. Гэта сведчыць аб тым, што ў арганізацыях канцэрна практычна безадходная вытворчасць. Забяспечана атрыманне энергіі на ўласных энергацэнтрах, якія таксама былі пабудаваны ў ходзе мадэрнізацыі (доля выкарыстання ў дрэваапрацоўцы драўнянага паліва - звыш 95%).

Цяпер канцэрн прадаўжае рэалізацыю яшчэ некалькіх інвестыцыйных праектаў у сферы цэлюлозна-папяровай вытворчасці.

У галіны велізарны патэнцыял для развіцця. Попыт на паперу, кардон і прадукцыю дрэваапрацоўкі ў свеце расце, вялікія стаўкі таксама робяць на экалагічную ўпакоўку, і ў Беларусі ёсць усе перадумовы для таго, каб заняць гэтыя перспектыўныя нішы.