Грашова-крэдытная палітыка
Грашова-крэдытная палітыка ‒ гэта сукупнасць мерапрыемстваў, якія праводзіць Нацыянальны банк для падтрымання стабільнасці цэн у мэтах садзейнічання ўстойліваму і збалансаванаму развіццю эканомікі.
Працэнтная палітыка рэалізуецца пры дапамозе ўстанаўлення стаўкі рэфінансавання. Рашэнні аб узроўні стаўкі рэфінансавання прымаюцца Праўленнем Нацыянальнага банка.
Рэалізацыя курсавой палітыкі ажыццяўляецца ў рэжыме плаваючага курса. Нацыянальны банк не ўстанаўлівае якія-небудзь мэты па ўзроўні курса або тэмпах яго змянення. Дынаміка курса беларускага рубля фарміруецца пад уздзеяннем рыначных сіл ‒ суадносін попыту на замежную валюту і яе прапанавання на ўнутраным валютным рынку.