Сустрэча з Пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН Валянцінам Рыбаковым

  • 4
  • 2:47

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня правёў сустрэчу з Пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН Валянцінам Рыбаковым.

"ААН. Што гэта такое на сённяшні дзень? Якія перспектывы наогул гэтай арганізацыі, на Ваш пункт гледжання? Ну і нам што рабіць у гэтай арганізацыі? Зразумела, мы як адна з краін-заснавальніц гэтай арганізацыі не можам вось так спакойна глядзець на тое, што адбываецца там. Я гляджу, і мы абмяркоўвалі гэта пытанне з Прэзідэнтам Расіі, - Сакратарыят ААН, рабочы орган, - яны пачалі ўжо працаваць з пункту гледжання нейкіх пераваг адной або дзвюм дзяржавам, або Захаду-Усходу. Гэта значыць, яна неяк ужо, гэта арганізацыя, ператвараецца ў такую арганізацыю "Чаго вашай ласцы?". Ад буйных дзяржаў больш залежыць. Гэта ненармальна. Пры тым націску, які аказваюць буйныя дзяржавы, Захад", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў якасці прыкладу згадаў саміт "Расія - Афрыка", які праходзіць гэтымі днямі, і жудасны націск, які амерыканцы і краіны Заходняй Еўропы аказвалі на яго ўдзельнікаў. "Гэта ненармальна", - падкрэсліў ён.

"Паўстае пытанне - што рабіць? І хацелася б выслухаць Ваш пункт гледжання", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён пацікавіўся работай беларускага прадстаўніцтва ў ААН, ці не фармальна яно прысутнічае там і што рэальна можа. "Напрыклад, калі заходнія дзяржавы адмовіліся фактычна супрацоўнічаць з намі, ну што ж, мы сёння дыпламатаў пераводзім на тыя напрамкі, дзе нам трэба працаваць, дзе трэба ўзмацняць сітуацыю і абстаноўку. Можа, і з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый так паглядзець і паставіць іх у шэраг з заходнімі дзяржавамі?" - выказаў меркаванне беларускі лідар.

Валянцін Рыбакоў на сустрэчы пацвердзіў, што крытыка ААН пачалася фактычна з моманту яе заснавання, і арганізацыю, яе сакратарыят сапраўды ёсць за што крытыкаваць. Разам з тым ААН - гэта не проста будынак або сакратарыят сам па сабе. "Разам з намі гэта 193 краіны. І Беларусь як адна з заснавальніц гэтай арганізацыі актыўна ў ёй працуе. Мы працуем у першую чаргу не з чыноўнікамі міжнароднымі. Мы працуем з дзяржавамі, якія прадстаўлены ў гэтай арганізацыі", - сказаў дыпламат.

Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даручыў дадаткова актывізаваць работу пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.

"Прэзідэнт даў шэраг даручэнняў па актывізацыі работы нашага пастаяннага прадстаўніцтва пры ААН з дзяржавамі - членамі арганізацыі. Мы будзем гэта прадаўжаць рабіць. Ёсць шэраг напрамкаў, дзе мы вельмі паспяхова працуем. Некаторыя з гэтых напрамкаў нарадзіліся пасля выступленняў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У прыватнасці, напрыклад, пытанне барацьбы з гандлем людзьмі, некаторыя іншыя пытанні. Таму мы будзем прадаўжаць актыўна працаваць, супрацоўнічаць з дзяржавамі і пашыраць нашы нацыянальныя інтарэсы", - сказаў Валянцін Рыбакоў.