Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
- 4
- 1:12
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію. Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Казані.
Каля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустракалі кіраўнік Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустам Мініханаў, Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рустам Нігматулін і іншыя афіцыйныя асобы.
Кіраўнік беларускай дзяржавы па запрашэнні свайго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна наведае ў Казані цырымонію адкрыцця міжнароднага высокатэхналагічнага турніру "Гульні Будучыні". У сувязі з гэтай маштабнай мультыспартыўнай падзеяй у сталіцу Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі прыбудзе шэраг замежных лідараў.