Наведванне спартыўнага комплексу "СКА Арэна" ў Санкт-Пецярбургу
- 16
- 5:00
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 28 студзеня разам наведалі ў Санкт-Пецярбургу буйнейшы хакейны стадыён у свеце - нядаўна ўзведзеную "СКА Арэну".
Да гэтага кіраўнікі дзяржаў разам у фармаце відэаканферэнцыі прынялі ўдзел у мерапрыемстве па ўводзе ў доследную эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу на станцыі "Усход" у Антарктыдзе. Пасля яго завяршэння Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін працяглы час размаўлялі сам-насам.
"СКА Арэна" - хакейны стадыён клуба СКА ў Санкт-Пецярбургу. Будаўнічыя работы пачаліся ў 2020 годзе і завяршыліся ў 2023-м. Спартыўная пляцоўка размешчана на месцы знесенага СКК "Пецярбургскі". Арэна ўмяшчае больш за 21,5 тыс. гледачоў на хакейныя матчы, што робіць яе буйнейшым хакейным стадыёнам у свеце.
Прэзідэнтам расказалі аб будаўніцтве і асаблівасцях новай арэны, выкарыстаных тэхнічных і канструктыўных рашэннях.
"Шыкоўна зрабілі", - ацаніў убачанае беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін агледзелі розныя памяшканні "СКА Арэны", азнаёміліся з умовамі, створанымі як для ігракоў, так і для балельшчыкаў.
Кіраўнікі дзяржаў цёпла пагутарылі з ігракамі каманды СКА, паназіралі за трэніроўкай на лёдзе. Лідарам краін на памяць падарылі хакейныя джэрсі з сімволікай каманды.
"Я мару, каб мінскае "Дынама" тут часам выйгравала!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнтам расказалі пра будаўніцтва і асаблівасці новай арэны, выкарыстаныя тэхнічныя і канструктыўныя рашэнні.
"Шыкоўна зрабілі, - ацаніў убачанае беларускі лідар. - Зручна, відаць усё. Так, уражвае".
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін агледзелі розныя памяшканні "СКА Арэны", азнаёміліся з умовамі, створанымі як для ігракоў, так і для балельшчыкаў.
Кіраўнікі дзяржаў цёпла пагутарылі з ігракамі каманды СКА, паназіралі за трэніроўкай на лёдзе. Лідарам краін на памяць падарылі хакейныя джэрсі з сімволікай каманды.
"Я мару, каб мінскае "Дынама" ўжо тут іншы раз выйгравала ў СКА!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Хакеісты запрасілі кіраўнікоў дзяржаў на сумесную трэніроўку, на што беларускі лідар заявіў: "Я прыйду, калі вы з "Лакаматывам" будзеце гуляць. Буду за вас балець, і ніхто пытанняў не задасць. Але ў вас будзе цяжкая гульня, хлопцы. "Лакаматыў" прайграў дзве гульні, і такія злыя яны цяпер. Таму рыхтуйцеся!"
Сярод хакеістаў СКА ёсць і беларусы. Прэзідэнты, у прыватнасці, пагутарылі са Сцяпанам Фалькоўскім. Раней ён выступаў за мінскае "Дынама", а цяпер абаронца піцерскай каманды. "Пакуль у абароне, так? Ён на хакейнай пляцоўцы "бацька" - здаравейшы за ўсіх, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я павінен табе сказаць, што ты за год вырас. Ён хутчэйшы стаў. Часам цягамоціна ў яго была - я назіраў за ім. Але цяпер ён больш наперадзе гуляе, чым ззаду: паспявае ўжо ў абарону. Намнога хутчэйшы стаў".
Сваімі ўражаннямі ад новай арэны Кіраўнік беларускай дзяржавы падзяліўся і ў час перагавораў з Уладзімірам Пуціным, якія адбыліся ў гэты ж вечар.
"Гэта сапраўды палац для развіцця спорту. Прытым розных відаў. Культурна-спартыўны. Там можна праводзіць любыя мерапрыемствы. Вельмі сур’ёзна зроблены, - сказаў Прэзідэнт. - І з хлопцамі (ігракамі каманды СКА. - Заўвага) сустрэліся, і з беларусамі, якія працуюць і гуляюць тут. І расіяне, якіх я бачыў толькі на пляцоўцы. Адкрытыя, прыстойныя людзі. Таксама вельмі важна. Думаю, знойдзем у сваім графіку нейкі момант, каб паглядзець гульню на гэтым цудоўным стадыёне".