Прэзідэнт праінспектаваў эксперыментальныя палі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях
- 1:41
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 мая праінспектаваў эксперыментальныя палі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях.
У народзе гэтыя палі называюць яшчэ "прэзідэнцкімі". Кожны год на гэтых палях, на стыку дзвюх абласцей, беларускія аграрыі праводзяць важныя для ўсёй краіны эксперыменты, высяваючы розныя культуры, параўноўваючы айчынныя і імпартныя сарты, строга выконваючы тэхналогіі і прынцыпы севазвароту. Затым лепшы вопыт распаўсюджваецца на ўсю краіну.
У бягучым годзе на гэтых палях пасеяны кукуруза на зерне (розных сартоў) і травы - канюшына, люцэрна, сумесь "канюшына - цімафееўка". Агледзеўшы ўсе пасевы, Прэзідэнт ацаніў іх як вельмі добрыя, і нават блізкія да ідэальных.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў работнікам Нацыянальнай акадэміі навук і ўсім, хто ўдзельнічаў у гэтай рабоце, у тым ліку і фермерам, якія працуюць на гэтай зямлі.
Як вядома, сельскай гаспадарцы Прэзідэнт удзяляе вялікую ўвагу. Развіццё гэтай галіны ў цэлым на пастаянным кантролі Кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт асабіста праводзіць эксперыменты, каб быць у курсе апошніх тэндэнцый, апрабаваць тэхналогіі і новыя віды культур. Потым лепшыя і самыя паспяховыя з напрацовак укараняюцца ў жыццё ўжо масава.