Даклад Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса
- 4
- 2:19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 14 мая з дакладам Прэм'ер-міністра Сяргея Румаса.
Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу пацікавіўся вынікамі работы эканомікі за чатыры месяцы бягучага года. "Першы квартал мы аналізавалі. Красавік месяц, зразумела, з-за пэўных абставін, і вельмі сур'ёзных для нашай экспартна арыентаванай эканомікі, быў няпростым. Таму хацелася б у першым прыбліжэнні бачыць вынік гэтых чатырох месяцаў і асноўныя тэндэнцыі, якія перш за ўсё нас насцярожваюць", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся сітуацыяй у сферы дзяржаўнага доўгу. "Якая сітуацыя, што мы бачым, як будзем разлічвацца па даўгах?" - акрэсліў ён пытанне.
"Трэцяя тэма - гэта МВФ. Я даручаў Ураду перш за ўсё заняцца гэтымі пытаннямі. Ну і іншыя міжнародныя банкаўскія арганізацыі, якія не супраць нас прафінансаваць у гэты час, у тым ліку па ахове здароўя", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на яшчэ адным важным практычным пытанні - цане пастаўляемага ў Беларусь расійскага прыроднага газу. "Учора я атрымаў інфармацыю, што Расія прадае прыродны газ у Еўропе ў гэты няпросты час да $70: $65-68, але ніяк не $127, як для Беларусі. Якая тут сітуацыя і абстаноўка, на што мы можам разлічваць у будучым? Я гэта пытанне ўзнімаў на відэаканферэнцыі ў рамках ЕАЭС, і ў бліжэйшы час у нас адбудзецца ў такім жа фармаце канферэнцыя. Хацелася б ведаць, што да гэтага часу зроблена па зніжэнні цаны на прыродны газ для Беларусі, - сказаў Прэзідэнт. - Гэта ж нядобра, я ўжо не гавару пра год 75-годдзя (Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. - Заўвага), што Германіі прадаюць прыродны газ да $70, як у мяне інфармацыя (там па-рознаму было), але ніяк не $127, як для Беларусі".