Аляксандр Лукашэнка вызваліў Андрэя Маціевіча з пасады першага намесніка начальніка Генштаба
Генерал-маёр Андрэй Маціевіч вызвалены з пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Адпаведны Указ № 283 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 жніўня.
Андрэй Маціевіч звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.


