Аляксандр Лукашэнка з верталёта праінспектаваў Гомельскую і Мінскую вобласці
- 5
- 1:08
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня праінспектаваў з верталёта ход уборачнай кампаніі ў краіне.
Папярэднія два дні Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з рабочай паездкай у Гомельскай вобласці. У цэнтры ўвагі прэзідэнцкай інспекцыі былі ліквідацыя наступстваў стыхіі ў рэгіёне, уборачная гарачая пара і закладка новага ўраджаю - падрыхтоўка палёў і сяўба азімых культур.
У нядзелю Кіраўнік дзяржавы вывучыў сітуацыю і з вышыні, калі ўсё як на далоні. Аляксандр Лукашэнка агледзеў паўночны захад Гомельскай вобласці і паўднёвыя раёны сталічнага рэгіёна. З верталёта Прэзідэнт ацаніў ход уборачнай кампаніі, стан меліяраваных зямель і работу прадпрыемства "Славкалій".