Аб узнагароджанні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 кастрычніка падпісаў Указ № 416 аб узнагароджанні ордэнам і медалём Францыска Скарыны.
За высокія спартыўныя дасягненні, прафесіяналізм, значны ўклад у папулярызацыю беларускага спорту на міжнароднай арэне, падняцце Сцяга Перамогі і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на вяршыню Эверэста ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны ганаровы консул Інданезіі ў Кыргызстане Эдуард Кубатаў, генеральны дырэктар ТАА "Прамысловая група "Векпрам", член Беларускай федэрацыі альпінізму Вадзім Фралоў і дырэктар ТАА "Вертыкаль" Георгій Шулепаў.
Медаля Францыска Скарыны ўдастоены дырэктар музея-запаведніка А.С.Пушкіна "Міхайлаўскае" Георгій Васілевіч і дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Кітая У Вэйшань за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё міжнародных культурных сувязей.
-
Спампаваць 416uk.pdf75 Кб