Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 кастрычніка.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, укараненне рэзультатаў навуковых даследаванняў у вытворчасць, развіццё беларускай культуры і выхаванне творчай моладзі, дасягненні ў сферы навукі, аховы здароўя і медыцыны.
Галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі хіміі кандэнсаваных асяроддзяў Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем БДУ Алег Івашкевіч і прафесар кафедры матэматычнай кібернетыкі БДУ Віктар Карзюк удастоены ордэна Айчыны III ступені.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны загадчык кафедры канстытуцыйнага права БДУ Рыгор Васілевіч, загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі навукі БДУ Анатоль Зелянкоў, загадчык кафедры біялагічнай хіміі БДМУ Анатоль Тагановіч і загадчык 2-й кафедры хірургічных хвароб БДМУ Станіслаў Траццяк. Начальнік упраўлення па справах культуры БДУ Уладзімір Макарэвіч удастоены ордэна Францыска Скарыны.
Сярод узнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" дэкан лячэбнага факультэта БДМУ Аляксей Валатоўскі, прафесар кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Дзмітрый Данілаў, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі радыяцыйнай бяспекі Інстытута ядзерных праблем БДУ Віктар Ціхаміраў. Сярод удастоеных медаля Францыска Скарыны прафесар кафедры фізікі цвёрдага цела БДУ Віктар Анішчык, дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі, першы прарэктар БДМУ Ірына Мароз.
Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" прысвоена прафесару кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі БДУ Яўгену Варапаю, прафесару кафедры фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі БДУ Мікалаю Паклонскаму і прафесару кафедры эпідэміялогіі БДМУ Рыгору Чысценку.
Заслужанымі работнікамі адукацыі Беларусі сталі загадчык кафедры інфармацыйных сістэм кіравання БДУ Віктар Краснапрошын, дырэктар Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава БДУ Сяргей Маскевіч і загадчык кафедры рускай мовы БДУ Іван Роўда.
Ганаровага звання "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь" удастоена загадчыца кафедры вочных хвароб БДМУ Людміла Марчанка. Заслужаным работнікам аховы здароўя стала прарэктар па лячэбнай рабоце БДМУ Святлана Шылава.
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім работнікі названых ВНУ ўдастоены Падзякі Прэзідэнта Беларусі. Узнагароджаны прадстаўнікі БДУ - загадчык кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Анатоль Данілевіч, дэкан факультэта міжнародных адносін Алена Дастанка, начальнік Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Віктар Кочын, прафесар кафедры медыялогіі Таццяна Падаляк, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Мікалай Прыгодзіч, загадчык кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій Уладзімір Саечнікаў, дырэктар установы адукацыі "Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта" Алег Старавойтаў, дэкан фізічнага факультэта Міхаіл Ціваноў, прафесар кафедры міжнародных адносін Аляксандр Шарапа.
Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены работнікі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта - кіраўнік навукова-даследчай часткі Алена Гудкова, прафесар кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі Аляксандр Стажараў, загадчык 1-й кафедры дзіцячых хвароб Аляксандр Сукала.
-
Спампаваць 219rp.pdf94 Кб