Аб узнагароджанні
Вучань 7-га класа Занарацкай сярэдняй школы Раман Кагадоўскі, які выратаваў у час пажару свайго малодшага брата, узнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць". Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Узнагарод таксама ўдастоены ўрачы Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, якія былі задзейнічаны ў лячэнні Рамана ад апёкаў, атрыманых пры выратаванні брата.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны камбустыёлаг-хірург (загадчык) дзіцячага апёкавага аддзялення Ігар Зелянко і анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі (апёкавых хворых з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі) Марына Маркевіч.
-
Спампаваць 412uk.pdf61 Кб