Аб праекце міжнароднага дагавора
Указ № 267 ад 24 жніўня 2023 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб гарманізаванай сістэме вызначэння паходжання тавараў, вывозімых з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведны Указ № 267 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 жніўня.
Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для перагавораў, на іх правядзенне ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт. Прэзідэнт таксама ўпаўнаважыў Урад на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
-
Спампаваць 267uk.pdf53 Кб