Аб рэструктурызацыі мытнай запазычанасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 264 "Аб рэструктурызацыі мытнай запазычанасці". Дакумент накіраваны на падтрымку суб'ектаў гаспадарання ў бягучай эканамічнай сітуацыі.
Прынятым Указам Дзяржаўнаму мытнаму камітэту прадастаўлены часовыя, да 31 снежня 2023 года, паўнамоцтвы на прыняцце рашэнняў па рэструктурызацыі на тэрмін да аднаго года мытнай запазычанасці юрыдычных асоб.
Рэструктурызацыя будзе распаўсюджвацца на сумы не выплачаных ва ўстаноўлены тэрмін мытных і іншых плацяжоў, якія спаганяюцца мытнымі органамі. Скарыстацца ёю змогуць суб'екты гаспадарання, якія вырабляюць тавары або ажыццяўляюць дзейнасць у прыярытэтных сектарах эканомікі, на падставе іх заявы і хадайніцтва рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання або аблвыканкама (Мінскага гарвыканкама), а таксама графіка паэтапнага пагашэння такой запазычанасці.
-
Спампаваць 264uk.pdf214 Кб