Аб праекце міжнароднага дагавора
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў частцы аказання фінансавага садзейнічання пры рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны Указ № 150.
На правядзенне перагавораў па праекце пратакола і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства фінансаў.
Праект пратакола распрацаваны Еўразійскай эканамічнай камісіяй па даручэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 9 снежня 2022 года. Гэтым дагаворам прадугледжваецца магчымасць прыняцця Саветам ЕЭК рашэння аб аказанні фінансавага садзейнічання рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў за кошт сродкаў бюджэту ЕАЭС.
-
Спампаваць 150uk.pdf57 Кб