Паляўнічы турызм
У Беларусі захаваны ўнікальныя традыцыі палявання, лепшыя ўгоддзі і разнастайная фаўна, назапашаны шматгадовы вопыт вядзення паляўнічай гаспадаркі.
Для развіцця паляўнічага турызму створаны ўсе неабходныя ўмовы, у першую чаргу добрая інфраструктура паляўнічых гаспадарак.
Традыцыйна ў Беларусі праводзіцца веснавое і летне-асенняе паляванне на дзікіх птушак, капытных, асенне-зімовае паляванне на пушных звяроў. Паляванне дазволена на больш як 50 відаў дзікіх жывёл.
Плошча беларускіх паляўнічых угоддзяў складае 17,1 млн га, на якіх зарэгістравана 203 паляўнічыя гаспадаркі.