Экалагічны турызм
Для аматараў экалагічнага турызму адпачынак у Беларусі - унікальная магчымасць атрымаць асалоду ад прыроды ў экалагічна чыстых, не кранутых урбанізацыяй кутках краіны. Многія прыродныя аб’екты Беларусі лічацца эксклюзіўнымі ў Еўропе.
Беларусь уваходзіць у дзясятку самых лясістых краін Еўропы: лясы займаюць 40,2% яе тэрыторыі.
Самая высокая кропка Беларусі - Дзяржынская гара вышынёй 345 м. Самы вялікі вадаём - возера Нарач плошчай 79,6 кв.км. Амаль 30% тэрыторыі нашай краіны займаюць балоцістыя землі, менавіта таму Беларусь называюць "лёгкімі Еўропы".
Аматарам экалагічнага турызму абавязкова трэба наведаць унікальныя нацыянальныя паркі "Нарачанскі", "Прыпяцкі", "Браслаўскія азёры", "Белавежская пушча", Бярэзінскі біясферны запаведнік, заказнікі "Налібоцкая пушча", "Блакітныя азёры" і многія іншыя куткі Беларусі.