Дзелавы турызм
Мінск - зручная пляцоўка для правядзення вялікіх дзелавых мерапрыемстваў. Кожны год у сталіцы праходзяць выстаўкі, канферэнцыі і форумы.
Дзелавую праграму дапаўняе вялікі пералік магчымасцей для актыўнага адпачынку: экскурсіі, анімацыйныя праграмы, квесты, водныя паходы, велапрагулкі, спортынг (спартыўная стральба), наведванне экасцежак, нацыянальная вячэра ў аграсядзібе, а таксама развітая індустрыя забаў.
Сапраўдным эксклюзівам для турыстаў можа стаць "Лінія Сталіна", дзе шырока прадстаўлена ваенная тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенных гадоў: авіяцыя, бранятэхніка, артылерыя. Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" прапануе захапляючае падарожжа ў свет старадаўняга побыту і прафесій з дэгустацыямі самабытных страў, катаннем на конях.
Экскурсія на БЕЛАЗ - гэта магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць унікальныя па сваіх характарыстыках машыны, праехаць на кар’ерным самазвале вялікай грузападымальнасці, зрабіць памятнае фота на фоне самага вялікага ў свеце кар’ернага самазвала - БЕЛАЗ-7571, занесенага ў Кнігу рэкордаў Гінеса.