Сацыяльная абарона інвалідаў
Інваліды заўсёды знаходзяцца ў зоне пастаяннай увагі дзяржавы. Ім гарантавана сацыяльная падтрымка ў выглядзе грашовых выплат (пенсіі, дапамогі, дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога) і аказання сацыяльных паслуг.
Для рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў з 2017 года выконваецца Нацыянальны план, мерапрыемствы якога разлічаны да 2025 года.
Прыярытэтнымі напрамкамі мерапрыемстваў Нацыянальнага плана з’яўляюцца развіццё інклюзіўнай адукацыі, вырашэнне пытання па працаўладкаванні і занятасці людзей з інваліднасцю, стварэнне такіх умоў, якія дадуць магчымасць людзям з інваліднасцю інтэгравацца ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства.
Каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў па выкананні палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў ажыццяўляе Рэспубліканскі міжведамасны савет па правах інвалідаў. Узначальвае Рэспубліканскі міжведамасны савет намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, у склад уваходзяць міністры і іх намеснікі, а таксама кіраўнікі асноўных рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў.
Новы імпульс развіцця сацыяльная падтрымка інвалідаў атрымала з 2023 года ў рамках Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі":
- уведзены новы механізм забеспячэння грамадзян асобнымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі - шляхам выплаты грашовай кампенсацыі затрат на асобныя сродкі рэабілітацыі;
- удасканалены механізм сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў - прадугледжана магчымасць адкрыцця падраздзяленняў рэабілітацыі, абілітацыі ў структуры дзеючых сацыяльных пансіянатаў, у якіх інваліды могуць прайсці курс сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі да 1 месяца ў каляндарным годзе;
- уведзена паслуга персанальнага асістэнта, якая комплексна ўлічвае індывідуальныя запатрабаванні чалавека з інваліднасцю;
- прыняты Правілы забеспячэння даступнасці для інвалідаў аб'ектаў сацыяльнай, транспартнай і вытворчай інфраструктуры, транспартных сродкаў і аказваемых паслуг, ацэнкі іх даступнасці, а таксама Правілы забеспячэння доступу і карыстання інвалідамі жылымі памяшканнямі, дапаможнымі памяшканнямі ў шматкватэрных жылых дамах, уваходамі і выхадамі са шматкватэрных жылых дамоў, якімі замацаваны адзіныя падыходы да стварэння даступнай прасторы;
- уведзена аказанне сітуацыйнай дапамогі інвалідам на аб'екце незалежна ад узроўню забеспячэння яго даступнасці;
- зацверджана Палажэнне аб парадку фарміравання і вядзення базы даных па ўліку даступнасці аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры.