Занятасць насельніцтва
Забеспячэнне эфектыўнай занятасці насельніцтва - прыярытэт у сацыяльнай палітыцы беларускай дзяржавы. Права на працу як найбольш дастойны спосаб самасцвярджэння чалавека замацавана ў Канстытуцыі Беларусі.
Палітыка дзяржавы ў галіне занятасці накіравана на:
- забеспячэнне роўных магчымасцей працаўладкавання ўсім грамадзянам і замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны незалежна ад полу, нацыянальнасці, узросту, сацыяльнага становішча і веравызнання;
- захаванне добраахвотнасці працы, свабоднага волевыяўлення грамадзян пры выбары віду занятасці;
- забеспячэнне сацыяльнай абароны ў галіне занятасці;
- каардынацыя дзейнасці ў галіне занятасці насельніцтва з дзейнасцю па іншых напрамках эканамічнай і сацыяльнай палітыкі.
Пачынаючы з 2016 года ўзровень беспрацоўя, разлічаны па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы, паступальна зніжаецца з 5,8% у 2016 годзе да 3,5% у 2023 годзе.
Адначасова ў Беларусі існуе ўстойлівы попыт на рабочую сілу. На 1 студзеня 2024 года ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій прапаноўвалася каля 135 тыс. свабодных працоўных месцаў.
Для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне садзейнічання занятасці насельніцтва і забеспячэння грамадзянам адпаведных гарантый створана Дзяржаўная служба занятасці насельніцтва. Усе паслугі, што прадастаўляюцца службай занятасці саіскальнікам работы і работадаўцам, аказваюцца на бязвыплатнай аснове.
Па выніках 2023 года пры садзейнічанні службы занятасці працаўладкавана больш за 130 тыс. грамадзян, або амаль 83% ад маючых патрэбу ў працаўладкаванні.
Навучанне беспрацоўных накіравана на павышэнне іх працоўнай актыўнасці, канкурэнтаздольнасці на рынку працы і арганізуецца ў мэтах прадастаўлення магчымасці атрымання неабходных ведаў, уменняў і навыкаў для аднаўлення або пачатку прафесійнай дзейнасці.
Дзяржава гарантуе беспрацоўным бясплатную прафесійную арыентацыю, навучанне з улікам грамадскіх патрэбнасцей і ў адпаведнасці з існуючымі схільнасцямі, здольнасцямі, навыкамі і асаблівасцямі іх псіхафізічнага развіцця.
Перыяд навучання беспрацоўных па накіраванні органаў дзяржаўнай службы занятасці ў дзённай форме навучання залічваецца ў стаж работы, аб чым робіцца запіс у працоўнай кніжцы.
Акрамя беспрацоўных на навучанне могуць быць накіраваны грамадзяне, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. На перыяд навучання выплачваецца стыпендыя.
У мэтах садзейнічання занятасці беспрацоўным грамадзянам і забеспячэння наймальнікаў работнікамі рэалізуюцца мерапрыемствы па стымуляванні працоўнай мабільнасці грамадзян.
Службай занятасці па жаданні беспрацоўнага ажыццяўляецца садзейнічанне ў перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем’яў на новае месца жыхарства і працы з выплатай ім грашовых сродкаў у памеры сямікратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Дадаткова праводзіцца выплата грашовых сродкаў беспрацоўным у памеры двухкратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму пры перасяленні беспрацоўных з гарадоў на новае месца жыхарства і працы ў малыя, сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, а таксама гарады-спадарожнікі.
Наяўнасць інваліднасці або іншай цяжкай жыццёвай сітуацыі, адсутнасць практычнага вопыту работы, страта кваліфікацыі з-за працяглага перапынку ў працоўнай дзейнасці абмяжоўваюць магчымасці грамадзян знайсці прыдатную работу.
Для працаўладкавання такіх катэгорый грамадзян штогод наймальнікам устанаўліваецца броня для прыёму на работу грамадзян, маючых патрэбу ў сацыяльнай абароне.
Забяспечана адаптацыя да працоўнай дзейнасці інвалідаў, а таксама фінансаванне наймальнікаў, якія ствараюць і захоўваюць працоўныя месцы для інвалідаў. У мэтах набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці) аказваецца садзейнічанне ў працаўладкаванні беспрацоўных на часовыя працоўныя месцы. Забяспечваецца часовая працоўная занятасць навучэнцаў і студэнтаў у свабодны ад вучобы час. Ажыццяўляецца частковая кампенсацыя затрат наймальнікаў, якія прадастаўляюць працоўныя месцы для працаўладкавання грамадзян, вызваленых з папраўчых устаноў, па аплаце працы такіх асоб.
Садзейнічанне занятасці інвалідаў
У мэтах рэабілітацыі і далейшага працаўладкавання рэалізуецца праграма па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці, якая накіравана на:
- набыццё і ўдасканаленне інвалідамі прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў работы з улікам атрыманай або існуючай у іх спецыяльнасці (прафесіі);
- набыццё, аднаўленне і развіццё існуючых у інвалідаў працоўных здольнасцей і замацаванне іх у працэсе ажыццяўлення працоўнай дзейнасці;
- павышэнне канкурэнтаздольнасці інвалідаў на рынку працы.
Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці ажыццяўляецца па існуючай у іх прафесіі ў адпаведнасці з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі, абілітацыі і можа праводзіцца ў залежнасці ад здольнасцей ад шасці месяцаў да аднаго года, а для інвалідаў з інтэлектуальнымі парушэннямі - да двух гадоў. Пры правядзенні мерапрыемстваў па адаптацыі дзяржава выдзяляе наймальнікам сродкі на набыццё абсталявання, матэрыялаў, сродкаў індывідуальнай аховы, а таксама часткова кампенсуе затраты па аплаце працы.
Набыццё вопыту практычнай работы
Праграма набыцця вопыту практычнай работы прадугледжвае прыём наймальнікамі на часовую работу беспрацоўных, якія ўжо валодаюць неабходнай спецыяльнасцю, але не маюць вопыту работы. У сваю чаргу наймальніку кампенсуецца частка затрат на аплату працы такога работніка.
Партал дзяржаўнай службы занятасці
У мэтах усебаковага інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб аб паслугах, што прадастаўляюцца органамі дзяржаўнай службы занятасці, аб правах і абавязках грамадзян і наймальнікаў у галіне забеспячэння занятасці насельніцтва функцыянуе Партал дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва.
Партал дае магчымасць:
- ствараць для кожнага кліента службы занятасці "асабісты кабінет";
- атрымліваць звесткі аб наяўнасці вакансій у любым рэгіёне. Інфармацыя аб вакансіях абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу спецыялістамі службы занятасці і наймальнікамі;
- забяспечваць наймальнікам доступ да прагляду рэзюмэ, запоўненых грамадзянамі, якія шукаюць работу на партале, або перададзенымі на партал па жаданні беспрацоўных органамі дзяржаўнай службы занятасці;
- забяспечваць інфармаванне грамадзян і арганізацый аб сітуацыі на рынку працы рэспублікі, праводзімых мерапрыемствах, паслугах, што аказваюцца дзяржаўнай службай занятасці;
- атрымліваць доступ да нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць дзяржаўнай службы занятасці ў галіне забеспячэння занятасці насельніцтва;
- наймальнікам самастойна ў анлайн-рэжыме размяшчаць звесткі аб наяўнасці ў іх свабодных працоўных месцаў (вакансій).
З 2022 года функцыянуе тэматычны раздзел "Часовая занятасць моладзі", у рамках якога сфарміраваны пералік арганізацый, гатовых прымаць на работу моладзь у вольны ад вучобы час, у тым ліку непаўналетніх грамадзян.
З 2023 года арганізаваны лічбавы прафарыентацыйны сэрвіс "Крок у прафесію", у якім рэалізавана інтэрактыўная анлайн-дыягностыка, якая ўключае 30 камплектаў тэстаў (33 методыкі), а таксама прадастаўленне актуальнай інфармацыі аб прафесіях, іх запатрабаванасці на рынку працы.
Электронныя кірмашы вакансій
У 2019 годзе ў работу службы занятасці ўкаранёны новы інструмент "Электронны кірмаш вакансій" (http://e-vacancy.by), які дае магчымасць сувязі непасрэдна саіскальнікам работы з наймальнікамі і дазваляе ім дыстанцыйна ўзаемадзейнічаць, накіраваць рэзюмэ, дамовіцца аб сустрэчы для прыняцця канчатковага рашэння аб працаўладкаванні.
Дзейнасць агенцтваў па працаўладкаванні
Прадастаўленне грамадзян паслуг па садзейнічанні ў працаўладкаванні на тэрыторыі краіны можа ажыццяўляцца толькі тымі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ўключаны ў Рэестр агенцтваў па працаўладкаванні (на сённяшні дзень - 215 агенцтваў).
Для агенцтваў вызначаны парадак прадастаўлення паслуг, а плата за паслугу ажыццяўляецца грамадзянамі толькі па факце яе прадастаўлення.