Падтрымка ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Падтрымка ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Другая сусветная вайна стала самым цяжкім выпрабаваннем у гісторыі чалавечай цывілізацыі. Для беларускага народа Вялікая Айчынная вайна — не толькі гісторыя. Практычна кожная беларуская сям’я ведае пра вайну не па чутках. У той вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара.

Менавіта таму клопат пра ветэранаў у нашай краіне - святы, маральны абавязак.

На 1 мая 2024 года ў рэспубліцы пражывалі:

  • 1,1 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку больш за 500 інвалідаў і ўдзельнікаў вайны;
  • 7,3 тыс. грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у тым ліку 6,5 тыс. былых вязняў фашызму.

Падтрымка ветэранаў вайны, пацярпелых ад наступстваў вайны  грамадзян заўсёды была і застаецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Пры гэтым яна з’яўляецца сістэмнай і комплекснай.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў якасці мер сацыяльнай абароны прадастаўляюцца дзяржаўныя сацыяльныя льготы ў сферы аховы здароўя, па праездзе на транспарце, у жыллёвай сферы.

2024 і 2025 гады асаблівыя, юбілейныя - 80-годдзя вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пры падрыхтоўцы да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у рэгіёнах арганізаваны і праведзены абследаванні матэрыяльна-бытавых умоў жыцця ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і некаторых катэгорый грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Усе маючыя ў гэтым патрэбу атрымалі неабходную сацыяльна-бытавую дапамогу ў адпаведнасці з паступіўшымі ў ходзе абследаванняў заяўкамі.

Яшчэ адна мера сацыяльнай абароны - санаторна-курортнае лячэнне. Ветэранам вайны дадзена права на штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне. Інвалідам і ўдзельнікам вайны, якія не скарысталіся правам на бясплатную санаторна-курортную пуцёўку, выплачваецца грашовая дапамога на аздараўленне ў памеры 10 базавых велічынь.

Штогод у рэгіёнах праводзяцца абследаванні матэрыяльна-бытавых умоў жыцця ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. З улікам выяўленых патрэбнасцей аказваецца неабходная сацыяльна-бытавая дапамога, ствараюцца бяспечныя ўмовы пражывання.
Для аказання неабходнай дапамогі ветэранам вайны і грамадзянам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, таксама прыцягнуты арганізацыі, прадпрыемствы, валанцёры.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 г. № 281, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, штогод да Дня Перамогі выплачваецца матэрыяльная дапамога. Такую дапамогу ў 2024 годзе атрымалі 8,4 тыс. чалавек на суму 10,5 млн рублёў (у памерах ад 1000 да 4000 рублёў).