Пенсійнае забеспячэнне
Назначаемая працоўная (страхавая) пенсія падзяляецца на адпаведныя віды: па ўзросце, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля. Права на працоўную пенсію па ўзросце ўвязана з дасягненнем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і наяўнасцю стажу работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў (страхавога стажу).
Каляндарны год | Пенсійны ўзрост | Страхавы стаж | |
для мужчын | для жанчын | ||
у 2020 годзе | 62 гады | 57 гадоў | 17,5 года |
у 2021 годзе | 62,5 года | 57,5 года | 18 гадоў |
у 2022 годзе | 63 гады | 58 гадоў | 18,5 года |
у 2023 годзе | 63 гады | 58 гадоў | 19 гадоў |
у 2024 годзе | 63 гады | 58 гадоў | 19,5 года |
у 2025 годзе | 63 гады | 58 гадоў | 20 гадоў |
Пры занятасці на работах у асаблівых умовах працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці прадугледжаны падставы для датэрміновага льготнага пенсійнага забеспячэння. Таксама прадугледжваецца магчымасць назначэння асобным катэгорыям грамадзян датэрміновых працоўных пенсій па ўзросце па сацыяльных падставах (назначаюцца пры паніжаных патрабаваннях да страхавога стажу работы).
Для рэалізацыі права на працоўную пенсію па інваліднасці або па прычыне страты карміцеля ўстаноўлены льготныя патрабаванні па стажы работы інваліда або карміцеля (у тым ліку і па страхавым стажы).
Працоўныя пенсіі індэксуюцца ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы (не радзей як адзін раз у год).
Пры адсутнасці права на працоўную (страхавую) пенсію гарантуецца прадастаўленне дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі ў выглядзе сацыяльнай пенсіі.
Пры пенсіянаванні грамадзян нараўне з палажэннямі нацыянальнага заканадаўства прымяняюцца палажэнні міжнародных дагавораў (пагадненняў) Рэспублікі Беларусь у частцы, што ўстанаўлівае іншыя (асаблівыя) правілы пенсійнага забеспячэння.
Міжнародныя дагаворы ў галіне пенсійнага забеспячэння заключаны з Расіяй, Малдовай, Азербайджанам, у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і іншымі краінамі.