Дадатковая адукацыя

Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі

Дадатковая адукацыя

Нацыянальную сістэму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сёння прадстаўляюць 253 цэнтры (палацы) і 393 дзіцячыя школы мастацтваў.

З 253 цэнтраў (палацаў) з'яўляюцца аднапрофільнымі 68 устаноў дадатковай адукацыі (з іх 10 цэнтраў тэхнічнага профілю, 10 цэнтраў экалагічнага профілю, 27 цэнтраў турысцка-краязнаўчага профілю, 17 цэнтраў фізкультурна-спартыўнага профілю) і 185 устаноў - шматпрофільнымі.

Ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсіх тыпаў налічваецца больш за 30 тыс. аб'яднанняў па інтарэсах.

Ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі функцыянуюць 249 калектываў, якія маюць званне "ўзорны", 69 калектываў, якія маюць званне "народны", і 14 калектываў, якія маюць званне "заслужаны".

На базе ўстаноў дадатковай адукацыі рэалізуецца значная частка сацыяльных, культурных, спартыўна-масавых мерапрыемстваў, праектаў навучэнцаў, інфармацыйна-прапагандысцкіх акцый, працуюць дзіцячыя забаўляльныя пляцоўкі і профільныя лагеры.

Прыярытэтным напрамкам у дзейнасці гэтых устаноў з'яўляецца работа па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў.

Установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі шырока ўключаны ў правядзенне рэспубліканскіх акцый: "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся", "Збяры Беларусь у сваім сэрцы", "Салют Перамогі", "Прывітанне, свет!", "Кветкі Вялікай Перамогі", "Мы гэтай памяці верныя".

Дадатковая адукацыя дарослых

Дадатковая адукацыя дарослых

Дадатковая адукацыя дарослых Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой гібкую і мабільную сістэму, якая вырашае задачы забеспячэння галін эканомікі прафесійнымі кадрамі патрабуемага ўзроўню кваліфікацыі, кадравай падтрымкі інавацыйных працэсаў, задавальнення патрэбнасцей грамадзян у прафесійным удасканаленні.

У краіне існуе разгалінавая сетка ўстаноў адукацыі сістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых рэалізуюць амаль 400 устаноў адукацыі і арганізацый, розных па ведамаснай падпарадкаванасці і формах уласнасці. Штогод бесперапыннай прафесійнай адукацыяй у рэспубліцы ахоплена каля 350 тыс. чалавек.

Ва ўстановах вышэйшай і дадатковай адукацыі дарослых навучанне вядзецца па 385 спецыяльнасцях перападрыхтоўкі. Пры гэтым пералік спецыяльнасцей перападрыхтоўкі пастаянна карэкціруецца з улікам патрабаванняў арганізацый - заказчыкаў кадраў.

Дзяржава гарантуе работнікам павышэнне іх кваліфікацыі не радзей як адзін раз у пяць гадоў (а для асобных катэгорый работнікаў - не радзей як адзін раз у тры гады).

Створана сістэма прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі па прафесіях рабочых (служачых) як ва ўстановах адукацыі, так і ў арганізацыях, на прадпрыемствах.

Прадугледжаны і забяспечваюцца сацыяльныя гарантыі работнікам, якія накіроўваюцца наймальнікам на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і стажыроўку.