Адукацыя ў сферы культуры

Акадэмія музыкі
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Глядзець у поўным памеры

У Беларусі дзейнічае трохузроўневая сістэма падрыхтоўкі кадраў для сферы культуры, якая ўключае 393 дзіцячыя школы мастацтваў, 20 устаноў сярэдняй спецыяльнай і 3 установы вышэйшай адукацыі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

У 2019 г. звыш 10 тыс. студэнтаў навучаліся ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры. Залічана для навучання па спецыяльнасцях культуры і мастацтва амаль 2,5 тыс. абітурыентаў.

Звыш 250 навучэнцаў ва ўстановах адукацыі ў сферы культуры ў 2019 г. сталі ўладальнікамі ўзнагарод розных рэспубліканскіх і міжнародных творчых спаборніцтваў. Беларуская каманда паспяхова прыняла ўдзел у XIV маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў – удзельніц СНД, заваяваўшы 5 медалёў (1 залаты, 1 сярэбраны, 3 бронзавыя).