Культурна-асветная дзейнасць
Культурна-асветную дзейнасць у Беларусі ажыццяўляюць 2291 клуб, 108 аўтаклубаў. Клубнымі арганізацыямі ў 2023 г. праведзена больш за 560 тыс. мерапрыемстваў (у 2022 г. - 546,2 тыс. мерапрыемстваў). Толькі з афіцыйным статусам "рэспубліканскі" і "міжнародны" адбылося 14 фестываляў і конкурсаў народнай творчасці.
Прыкметна актывізавалася работа ў рэгіёнах: праводзяцца культурныя мерапрыемствы, заснаваныя на мясцовым унікальным матэрыяле. Адкрыццём 2019 г. сталі першы міжнародны пленэр ганчароў у пасёлку Копысь Аршанскага раёна (пасёлак шмат стагоддзяў быў цэнтрам мастацкай і дэкаратыўнай керамікі) і І Рэспубліканскі фестываль-конкурс цыркавых калектываў у Оршы. Таксама ў 2019 г. Будслаўскі фэст упершыню прайшоў у Мядзельскім раёне пад эгідай ЮНЕСКА.