Ключавыя гандлёвыя партнёры
Гандлёвыя адносіны Беларусь падтрымлівае са многімі краінамі свету. У прыватнасці, у 2025 годзе гандлявала са 196 дзяржавамі.
У рэгіянальным разрэзе амаль 70% аб’ёму таварнага экспарту Беларусі прыпадае на краіны ЕАЭС.
Паступова пашыраецца прысутнасць беларускіх вытворцаў на рынках краін Азіі, Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Сумесна з партнёрамі па ЕАЭС ажыццяўляецца работа па пашырэнні доступу на рынкі краін далёкай дугі шляхам заключэння пагадненняў аб свабодным гандлі.
Асноўнымі спажыўцамі беларускіх паслуг у 2025 годзе былі Расійская Федэрацыя, Польшча, Кітай, Злучаныя Штаты Амерыкі, ААЭ, Казахстан, Літва, Бразілія, Кіпр, Інданезія, Індыя.
Важным інструментам дыверсіфікацыі беларускага экспарту і ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязей з’яўляецца актыўная інтэграцыя краіны ў міжнародную гандлёвую сістэму.