Падатковая сістэма і ўзровень падатковай нагрузкі
Да рэспубліканскіх падаткаў, збораў (пошлін) адносяцца:
- падатак на дабаўленую вартасць;
- акцызы;
- падатак на прыбытак;
- падатак на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва;
- падаходны падатак з фізічных асоб;
- падатак на нерухомасць;
- зямельны падатак;
- экалагічны падатак;
- падатак за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў;
- афшорны збор;
- гербавы збор;
- консульскі збор;
- дзяржаўная пошліна;
- патэнтныя пошліны;
- мытныя пошліны і мытныя зборы, мытныя плацяжы адносна тавараў для асабістага карыстання;
- утылізацыйны збор;
- транспартны падатак;
- збор за размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы.
Да мясцовых падаткаў адносяцца падатак за валоданне сабакамі, курортны збор і збор з нарыхтоўшчыкаў.
У Рэспубліцы Беларусь таксама дзейнічаюць асаблівыя рэжымы падаткаабкладання, якія замяняюць плату сукупнасцi асноўных падаткаў і збораў:
- падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання;
- адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;
- адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі;
- падатак на ігральны бізнес;
- падатак на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці;
- падатак на даходы ад правядзення электронных інтэрактыўных гульняў;
- збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці;
- збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
- падатак на прафесійны даход.
Рэспубліка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім нацыянальнага падатковага заканадаўства.
За апошняе дзесяцігоддзе падатковая сістэма Рэспублікі Беларусь была рэфармавана за кошт прыняцця шэрага мер, накіраваных на ўдасканаленне і спрашчэнне падатковага заканадаўства, павышэння рацыянальнасці, стабільнасці і ўстойлівасці падатковай сістэмы, зніжэнне падатковай нагрузкі на эканоміку.
Падатковая нагрузка на эканоміку (суадносіны падатковых даходаў бюджэту і ВУП) у 2023 годзе прагназуецца ў памеры 24% да ВУП і не перасягне ўзровень, прадугледжаны ў праграмных дакументах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь (не больш за 26% да ВУП).