Асноўныя напрамкі бюджэтнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе
Бюджэтная палітыка ў 2023 годзе накіравана на:
- забеспячэнне збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах наяўных даходаў і крыніц фінансавання дэфіцыту бюджэту;
- захаванне сацыяльнай арыентаванасці расходаў, рэалізацыю шэрага мер па павышэнні якасці жыцця насельніцтва, дабрабыту работнікаў бюджэтнай сферы;
- кансалідацыю сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў і пазабюджэтных сродкаў дзяржаўных органаў на адзіным казначэйскім рахунку.
У мэтах акумулявання бюджэтных расходаў на прыярытэтных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця, павышэння эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, большая частка запланаваных расходаў кансалідаванага бюджэту на 2022 год прадугледжана на фінансаванне дзяржаўных праграм.
З бюджэтным фінансаваннем рэалізуюцца 25 дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнай накіраванасці згодна з зацверджаным (па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь) Урадам пераліку на 2021–2025 гады, а таксама 15 навукова-тэхнічных праграм, 11 праграм забеспячэння нацыянальнай бяспекі і 12 праграм навуковых даследаванняў.
Фінансаванне расходаў у рамках дзяржаўных праграм ажыццяўляецца з улікам выканання канкрэтных праграмных мерапрыемстваў, што забяспечвае больш выразную ўзаемасувязь з мэтамі дзяржаўнай палітыкі.
Найбольш значны аб’ём бюджэтнага фінансавання прыпадае на дзяржаўныя праграмы сацыяльна-эканамічнай накіраванасці: "Адукацыя і маладзёжная палітыка", "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь", "Кіраванне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага рынку", "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе", "Аграрны бізнес", "Будаўніцтва жылля", "Сацыяльная абарона", "Культура Беларусі", па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, інавацыйнае развіццё, "Беларускі лес", "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў", "Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка", "Лічбавае развіццё Беларусі", "Энергазберажэнне", "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва", "Фізічная культура і спорт".