Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці Беларусі ў СНД
Глыбокая і прадукцыйная інтэграцыя на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) з’яўляецца адным з прыярытэтных вектараў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, якая выступае за актыўнае выкарыстанне фармату гэтага інтэграцыйнага аб’яднання, пашырэнне сфер узаемадзеяння для вырашэння найбольш важных для дзяржаў - удзельніц Садружнасці задач.
Галоўнымі характарыстыкамі, якія падкрэсліваюць ролю і запатрабаванасць СНД, з’яўляюцца:
- роўныя правы дзяржаў-удзельніц, гібкасць фарматаў калектыўнага супрацоўніцтва і механізмаў прыняцця рашэнняў;
- сістэмнасць узаемадзеяння практычна ва ўсіх сферах (знешняя палітыка, эканоміка, бяспека, гуманітарнае і навуковае супрацоўніцтва, сацыяльна-працоўныя адносіны і міграцыя);
- інстытуцыянальнасць – сфарміравана працаздольная арганізацыйная структура галіновых органаў, якая налічвае 66 напрамкаў міжгаліновага супрацоўніцтва;
- агульная прававая прастора ў выглядзе міжнародных дагавораў па шырокім спектры галін супрацоўніцтва (каля 4960 шматбаковых дакументаў, уключаючы 380 міжнародных дагавораў);
- гэта адзіны форум рэгіянальнага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, які дае магчымасць развіваць міжпарламенцкія сувязі і пазіцыянаваць арганізацыю ў міжнародным парламенцкім вымярэнні.
Ключавой для інтарэсаў Беларусі ў СНД з’яўляецца сфера эканамічнага супрацоўніцтва. Паспяховае ўзаемадзеянне ў такіх галінах, як энергетыка, транспарт, гандаль, прамысловасць, развіццё інавацыйных тэхналогій, павінна стаць трывалай асновай Садружнасці.
Цэнтральны элемент эканамічнай канфігурацыі – функцыянаванне шматбаковай зоны свабоднага гандлю СНД з ёмістасцю рынку больш за 280 млн чалавек.
У мэтах развіцця Дагавора аб ЗСГ 8 чэрвеня 2023 г. на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў СНД падпісана Пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі, увядзенні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый. Ажыццяўляецца падрыхтоўка наступных ключавых комплексных дакументаў, якія вызначаюць далейшае развіццё Садружнасці:
- актуалізаванай Канцэпцыі далейшага развіцця СНД;
- Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года;
- Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2030 года.
- Канцэпцыі развіцця прамысловай кааперацыі і Комплексу мер па развіцці прамкааперацыі да 2030 года.
Па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе створана Рабочая група для маніторынгу эканамічнай сітуацыі ў дзяржавах Садружнасці. Групай выпрацаваны і прыняты Пералік сумесных мер рэагавання на ўзнікаючыя праблемы (адобраны рашэннем Эканамічнага савета СНД 10 чэрвеня 2022 г.), які прадугледжвае стымуляванне ўзаемных інвестыцый, паглыбленне прамысловай кааперацыі і супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, спрашчэнне мытнага рэгулявання, фарміраванне новых лічбавых тэхналогій.