Сустрэча з Віктарам Шэйманам
- 4
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня сустрэўся з Віктарам Шэйманам.
Віктар Шэйман далажыў Кіраўніку дзяржавы аб выкананні даручэнняў па выніках паездкі ў краіны Лацінскай Амерыкі і іншых пытаннях, якія знаходзяцца ў сферы яго адказнасці.
Прымаючы ў чэрвені бягучага года адстаўку Віктара Шэймана з пасады Кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка прасіў яго "не адыходзіць далёка" і падставіць плячо там, дзе гэта будзе трэба. Размова ў першую чаргу ішла аб рабоце з краінамі далёкага замежжа, якую курыраваў Віктар Шэйман.